"Deep Purple".

У лютым 1968  года  трое  ангельскіх музыканты вырашылі заснаваць новы гурт. Гэта былі Джон Лорд, Ян Пэйс і Рычы  Блэкмор.  Усе трое былі даволі знакамітымі сярод рок музыкантаў.  Ян Пэйс, якому толькі споўнілася 20 гадоў, ужо з пачатку 60-х гадоў іграў у розных музычных калектывах.  Джон Лорд,  арганіст,  доўга і сур’ёзна вывучаў класічную музыку, спрабаваў свае сілы у тэатры, потым захапляўся джазам.

Лорд, Пэйс і Блэкмор запрасілі басіста Ніка Сэмілера і гітарыс-

та Рода Інанса і запісалі свой першы сінгл "Цішэй".  Пластынка ўвайшла летам таго ж году ў першую пяцерку ў ЗША. У хуткім часе, у амерыканскіх хіт-парадах з’явіўся і першы дыск – гігант гурта "Діп Перпл" - "The

shades of Deep Purple".  Зараз гэта пластынка здаецца нам няўмелай, але ўжо тады ў некаторых кампазіцыях адчувалася майстэрства музыкантаў, якое з кожнай пластынкай расло. Наступны альбом "The Book of Taliesyn" мае сваю асаблівую рысу: Лорд зблізіў  рок и класіку.  У хуткім часе альбомы "Deep Purple" пападалі ў амерыканскія хіт-парады, а ў сябе на радзіме, у Англіі, гурт быў практычна невядомы. "Deep Purple" вырашылі зрабіць нешта ў сябе дома. Для пачатку яны замянілі Іванса і Сімплера Янам Гілланам и Роджэрам Гловерам.  Гіллан быў знакаміты не толькі як вакаліст, але і як паэт, аўтар песен, а за плячыма Гловера быў шматгадовы вопыт. Менавіта, у такім  складзе"Deep Purple" і Каралеўскі філарманічны  аркестр  выканалі канцэрт, напісаны Джонам Лордам у 1969 годзе. "Канцэрт" Лорда стаў тым выпадкам, калі спроба злучэння рока і "акадэмічнай" музыцы атрымалася. "Жывы" запіс з Альберт - холла быў выдадзены на пластынцы. Далей быў альбом "Deep Purple in Rock". Дыск выйшаў летам 1970 года.

..."Цяжкі метал"  толькі тады набіраў хуткасць. Для мільёна слухачоў “бацікам” жанру стаў гурт ""Deep Purple"".  У іх гучанні было ўсе, што потым выкарыстоўвалі “міталічныя” гурты. Што адрознівае "Deep Purple"  ад сваіх паслядоўнікаў , так гэта гатоўнасць увесь час усмоктаваць усё новае, што з’яўлялася ў другіх жанра.  Але і зараз кожны знаходзіць ў іх музыца нешта цікавае для сябе.

У хуткім часе, гурт адправіўся ў турнэ па некалькім еўрапейскім дзяржавам. Усюды іх сустракала шмат фэнаў.  Ян  Гіллан быў запрошаны выконваць галоўную партыю ў знакамітай рок-оперы "Іісус

Хрыстос - Суперзорка". Тады ж Лорду ўпершыню быў дадзены заказ на напісанне музыкі да фільму.

У 1971 годзе першыя месцы хіт-парадаў многіх дзяржаў занялі сінглы "Діп Перпл". Далейшыя альбомы "Machine Head", "Зроблена ў  Япониіі", "Што мы думаем аб сабе"  выдвінулі гурт у лік суперзорак міравога року.  На гэтых пластынках ёсць першакласныя рэчы, але ў слухача пачало складвацца ўражанне , что музыканты разбіраюць адну і тую жылу, і ў 1973

годзе Гіллан і Гловер пакінулі “Deep Purple”. Ім знайшлі замену (Дэйв

Кавердэйл і Х'юз), але ў 1975 годзе  "Deep Purple" пакінуў Блэкмор. За-

мянілі і яго,  але, нягледзячы на гэта, у 1976 годзе "Deep Purple" спыніла сваё існаванне...

...Але на гэтым гісторыя гурта не заканчваецца.

У 1984 годзе Лорд,  Пэйс Блэкмор,  Гловэр и Гіллан сабраліся ў студыі і запісалі албом “Зусім ненармальных людзей”.  У 1986 годзе выйшаў яшчэ адзін гігант адраджэння гіганта "Deep Purple" - "Дом блакітнага колеру ".

Гісторыя сучаснага року не можа не ўключаць у сябе творчасць "Deep  Purple"  Гурт зрабіў вялікі ўплыў на ўсе галіны пазвіцця рок-музыкі, уплыў, які працягвае існаваць ў творчасці “сённяшніх” рок-гуртоў.

Сайт управляется системой uCoz