Led Zeppelin.

 

Гурт быў заснаваны ў 1968 г. у Брытаніі.  Пасля распаду знакамітага ангельскага гурта "Yardbirds" яе гітарыст Дж.  Пэйдж збірае новы гурт, каб правесці тыя канцэрты, якія былі заппланаваны па кантракту "Yardbirds". У склад гурта ўвайшоў Пол Джонс, гуляўшы з Пэйджэм да гэтага, а таксама працаваўшы з "Роллінг Стоунз". Пад назвай "New Yardbirds" музыканты правялі канцэрты ў Швецыі і Фінляндыі. Ужо трохі пазней мэнэджэр гурта Пітэр Грант прапанаваў назву "Led Zeppelin". Грант  змог атрымаць выгодны кантракт і ў канцы 1968 г. гурт выпусціў першы альбом, які быў запісаны крыху больш, чым за дзень. У лютым 1969 г.  "Лэд Зэппэлін" наведалі ЗША з новай канцэртнай праграмай. І ў той жа час, іх дыск папаў у "Топ 10", а ўжо затым стаў “залатым” Другі альбом праз два месяца пасля выхаду займаў першыя месцы па продожу і атрымаў “плаціну” (менавіта з гэтага часу кожны дыск гурта станавіўся “плацінавым”).

"Led Zeppelin" прапагандаваў блюз, блюзавы стыль. Але Дж. Пэйдж прынёс у класічны блюз сваё асабістае разуменне гэтай музыкі, сваю тэхніку гульні, ён бездакорна “выпісваў” кожны гук. Яго голас здзіўляў многіх, голас быў унікальным. Ён меў негрыцянскі тэмбр. Таму гучанне "Лэд Зэппэлін" немагчыма было падрабіць...

Кампазіцыі “Л. З.” Былі цікавы для слухача. Выканаўцы гэта разумелі і стваралі тыя песні, якія былі запатрабаваныя. Але быў тут і мінус: кампазіцыі, як вядома, былі доўгімі і радыёстанцыі адмаўляліся пускаць іх у эфір.

Пасля выхаду чацвёртага альбому гурт скараціў колькасць сваіх выступаў па свеце, а пасля амерыканскага турнэ 1973 году, які пабіў усе рэкорды па продажу білетаў, і зусім скончыў іх. У 1974 годзе гурт адчыніў асабістую студыя, дзе запісваў свае творы. У 1975 годзе свет пабачыў двайны альбом "Physical Graffiti", кампазіцыі ягога значна апярэдзілі час, і сталі нейкай зоркай у небе, да якой трэба было імкнуцца тым гуртам, якія прыйшлі на змену "Led Zeppelin".

У 1976  годзе гурт выпусціў двайны канцэртны альбом і фільм, менавіта ў гэты час знакамітасць “Л. З.” была бязмежнай, але ў 1977  годзе памер сын Р.Планта, Карак, і зноў гурт адказваецца ад выступаў амаль на два гады. У гэты час пачалі распаўсюджавацца чуткі аб магчымым распадзе "Лэд Зэппэлін”. Але ў 1978 годзе гурт запісвае ў Швецыі свой наступны альбом, які выйшаў толькі летам 1979 года. У жніўні 1979 "Лэд Зэппэлін” далі вялікі канцэрт у Англіі. Збіраліся запісаць студыйнуюпластынку, але звярнуліся да працы толькі праз год. А 25 верасня 1980, у выніку злаўжывання спіртных напояў памірае Дж.Бонхэн. З гэтага дня “Лэд Зэппэлін” больш не існуе......

Але, што самае цікавае, з таго ж дня ходзяць чуткі аб тым, што гурт узнавіць свае выступы. СМІ і слухачы называлі магчымыя кандыдатуры новых удзельнікаў...

Пасля пэўнага перапынку кожны ўдзельнік з былога гурта пачалі сольную працу. У 1984  годзе Плант  и  Пэйдж заснавалі новы гурт

“Honeydrippers”.

 

 

Сайт управляется системой uCoz